Спектакль "Камедыя"
Спектакль "Камедыя" пастаўлены паводле п'есы Уладзіміра Рудава, якую ен напісаў па матывах твораў беларускіх аўтараў 19 стагоддзя Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча.
Гэта вяселая гісторыя, якая злучае ў сабе гумарыстычныя дыялогі, востры гратэск, запальныя музычныя нумары - ад класікі да сучасных кампазіцый. Яна расказвае пра кожнага з нас – звычайнага чалавека, яго сілу і слабасці.
Селянін Дземка пакрыўдзіўся на першага чалавека - Адама за свае цяжкае жыцце і няпростае становішча. Тым часам да яго з’явіўся Чорт, кажучы "не нарекать на Адама..". Ен прапануе пайсці ў заклад: за 300 рублеў цэлы дзень прасядзець моўчкі. Пры ўсей сваей д'ябальскай сутнасці Чорт дае Дземку надзею, што той зможа справіцца са спакусай. Але ці вытрымае выпрабаванне селянін?...
Наша "Камедыя" спадабаецца ўсім, хто хоча адпачыць ад шэрых будняў і падарыць сабе добры настрой!
Фотографии пользователей: