029 608 22 22
029 508 22 22
029 608 22 22
029 508 22 22
Пожаловаться на акцию
Конверсия 4%
Взято всего:
56 промокодов из 64
Взято сутки/месяц:
0 /38 промокодов
Просмотров сутки/месяц:
30/1154
До завершения:
Отзывы/оценка:
4 /
Стоимость:
- Получить промокод можно до 31.07, воспользоваться до 01.10.24
- Внимание! Предварительно уточняйте наличие билетов. Количество билетов со скидкой ограничено, после приобретения промокода не откладывайте покупку билета
- Выкупить билеты по акции можно в кассе театра (г. Минск, ул Энгельса, д. 7а)
- Внимание! Акция действует только на указанные в акции спектакли
- Промокод дает право на скидку 50% на билеты на спектакли в Национальном академическом театре имени Янки Купалы
- Стоимость билетов:
- "DONNA SOLA (Жанчына адна)" (18+) (02.09, 13.09): 10 р. 20 р.
- "Бясконцая гісторыя" (16+) (03.09, 09.09): 10 р. 20 р.
- "Чакана гучна і да болю блізка" (16+) (04.09): 10 р. 20 р.
- "Двор майго дзяцінства" (06.09): 10 р. 20 р.
- "Чорная панна Нясвіжа" (16.09, 23.09): 14 р. 28 р.
- "Апошні атракцыен" (17.09, 30.09): 14 р. 28 р.
- "А зоры тут ціхія" (19.09): 15 р. 30 р.
- "Пісаравы імянiны" (20.09): 14 р. 28 р.
- По акции доступны места: 4, 5 и 6- го ряда (партер напротив сцены)
- Подробное описание смотрите ниже
- Один промокод - один билет на один спектакль для одного человека со скидкой.
- *При подписке цена промокода от 43 копеек. Добавляй 5 друзей к своему аккаунту бесплатно и используйте промокоды вместе. Подробнее
- Внимание! Билеты, выкупленные по акции, обмену и возврату не подлежат!
- Место проведения: Национальный академический театр имени Янки Купалы (г. Минск, ул. Энгельса, д. 7)
"Пісаравы імяніны" (16+)
14 р. 28 р.
Даты правядзення: 20.09.2024 г.
Працягласць - 2 гадзіны (з антрактам)
Сцэна: галоўная
Рэжысер-пастаноўшчык: Павел Марыніч
Мастакі-пастаноўшчыкі: Народны мастак Беларусі Барыс Герлаван, Аляксандра Гранстрэм
Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль "Пісаравы імяніны" паводле п’есы Уладзіслава Галубка.
Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усе гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой.
Спектакль "Пісаравы імяніны" па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік Пісар чакае кожнага з Вас у нашым тэатры! Прыходзьце!
![]()
|
![]()
|
![]() |
![]() |
"Чорная панна Нясвіжа" (12+)
14 р. 28 р.
Даты правядзення: 16.09, 23.09.2024 г.
Працягласць - 1 гадзіна 25 хвілін без антракту
Сцэна: галоўная
Спектакль ідзе на беларускай мове
Рэжысер-пастаноўшчык: Валерый Раеўскі
Мастак: Барыс Герлаван
Кампазітар: Віктар Капыцько
Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутная душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта: Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццевы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці - захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.
![]()
|
![]()
|
![]()
|
![]()
|
![]() |
![]() |
"А зоры тут ціхія" (12+)
15 р. 30 р.
Даты правядзення: 19.09.2024 г.
Жанр: драма
Працягласць - 3 гадзіны 20 хвілін (з антрактам)
Сцэна: галоўная
Спектакль ідзе на беларускай мове
Рэжысер-пастаноўшчык: Дзмітрый Акімаў
Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Камянец
Мастак па святле: Аляксандр Разанцаў
Без мінулага - няма будучыні!
Менавіта таму мы мусім памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разгарнецца трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшыней Васковым у спектаклі рэжысера Д.Акімава "А зоры тут ціхія" па аднайменнай аповесці Барыса Васільева.
Старэйшаму пакаленню знаемы імены герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася пра любоў да Радзімы, пра сумленне, пра тое, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне.
Спектакль-разважаннне.
Спектакль-рэквіем.
Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў свае жыцце дзеля мірнага неба над галавой!
![]()
|
![]()
|
![]() |
![]() |
"Двор майго дзяцінства" (12+)
10 р. 20 р.
Даты правядзення: 06.09.2024 г.
Працягласць - 1 гадзіна 10 хвілін (без антракту)
Сцэна: камерная
Спектакль ідзе на беларускай мове
Рэжысер-пастаноўшчык: Данііл Філіповіч
Мастак: Аляксандр Камянец
Харэограф: Вадзім Дубовік
Кампазітар: Андрэй Цалко
Усе мы носім у душы цеплыя ўспаміны пра дзяцінства: імгненні палету на старых рыплівых арэлях, "сакрэцікі" з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары…
Часам здаецца, што гэта было даўно. Але знаемыя з дзяцінства вулачкі і свет у вокнах дамоў, дзе жылі сябры, заўседы рады нагадаць аб тым шчаслівым часе. Іх від выклікае і добрую усмешку, і жаданне прыпыніцца і задумацца: "Да чаго вядуць мары? Нашто мы сустракаем пэўных людзей? Якія дзіцячыя абяцанні стрымліваем, а якія забываем?"
Новы спектакль рэжысера Данііла Філіповіча - увасабленне яго асабістых дзеннікаў - запрашае Вас на спатканне з нашай любімай сталіцай. Давайце паглыбімся ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі! Узгадаем той самы двор свайго дзяцінства разам!
![]() |
![]() |
"DONNA SOLA (Жанчына адна)" (18+)
10 р. 20 р.
Даты правядзення: 02.09, 13.09.2024
Працягласць - 1 гадзіна без антракту
Сцэна: камерная
Спектакль ідзе на беларускай мове
Рэжысер-пастаноўшчык - Венедыкт Растрыжэнкаў
Мастак - Валерый Юркевіч
Спектакль па п'есе італьянскага драматурга Дарыа Фо, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і яго сааўтара, яго жонкі, вядомай італьянскай актрысы Франкі Рамэ распавядае пра лес звычайнай жанчыны сярэдніх гадоў, якая ў камедыйным, наўмысна бязладным маналогу перад непрыметнай/нябачнай суседкай-суразмоўніцай паспявае расказаць пра свае жыцце і праблемы: сямейныя, бытавыя, любоўныя, экзістэнцыянальныя.
Кіруючыся жанрам трагіфарса, у якім пераплятаюцца элементы трагедыі і фарсу, спектаклю ўласцівыя сатырычная накіраванасць, гратэск і чорны гумар, сарказм і іронія, характэрнае перапляценне сур'езнага і смешнага. Усяго адзін вечар, у які змясціўся цэлы жаночы лес.
Гэта гісторыя заканчваецца адкрытым фіналам, які прымушае задумацца пра жанчыну ў сенняшнім грамадстве. Пра яе часта схаваную адзіноту, з якой яна спрабуе, як умее, вырвацца, пазбавіцца ад навязаных ей звыклых другарадных роляў. А людзі побач бачаць у яе паводзінах толькі смешнае, часам недарэчнае і пацешнае.
![]()
|
![]()
|
![]()
|
![]()
|
Апошні атракцыен (16+)
14 р. 28 р.
Даты правядзення: 17.09, 30.09.2024 г.
Працягласць - 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам
Сцэна: галоўная
Рэжысер-пастаноўшчык: Андрэй Завадзюк
Мастак-пастаноўшчык: Андрэй Завадзюк
Кампазітар: Леанід Шырын
Гэтая захапляльная гісторыя паводле п'есы амерыканскага драматурга, рэжысера, сцэнарыста, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Дэвіда Ліндсі-Эбера разгортваецца ў адным з пансіянатаў, які можа знаходзіцца ў любым месцы свету. Дзве спадарыні б'юцца аб заклад, і бойка будзе без правілаў, з надзвычай жорсткімі розыгрышамі і забароненымі прыемамі... Што атрымае пераможца? Чым скончыцца гэтая амаль смяротная гульня?
Глядач абавязкова даведаецца, калі прыйдзе на спектакль. "Апошні атракцыен" - спектакль пра любоў да жыцця, пра тое, што ў любым узросце нам неабходны людскія спагада, спачуванне і разуменне...
![]()
|
![]()
|
![]() |
![]() |
"Чакана гучна і да болю блізка"
10 р. 20 р.
Даты правядзення: 04.09.2024 г.
Працягласць - 1 гадзіна 30 хвілін без антракту
Сцэна: камерная
Рэжысер-пастаноўшчык: Данііл Філіповіч
Мастак: Аляксандр Камянец
Харэограф: Вадзім Дубовік
Кампазітар: Андрэй Цалко
Пераклад: Ксенія Даніленка
Жыцце супрацоўніка банка рэзка змяняецца, калі родная, але незнаемая цетачка праз трыццаць гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе па прычыне хуткай смерці. Кэмп (Сяргей Бірульчык) пагаджаецца, аднак зусім не ведае, як паводзіць сябе. Ен разгублены. Яна маўчыць. Паступова крыўда з мінулага вырываецца на волю, правакуючы агрэсію. Кэмп вінаваціць Грэйс (народны артыст Беларусі Тамара Міронава) у сваей неплацежаздольнасці, у тым, што доўгі час адсутнічала ў яго жыцці, калі была так патрэбна. Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка (Таццяна Гулевіч)... Таксама Кэмпа раздражняе жанчына (народны артыст Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова) ў акне насупраць, якая ўвесь час быццам назірае за ім. Здаецца, што Кэмп прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам мяняюць ход падзей... Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае? Ці можна кампенсаваць татальную адсутнасць кахання? Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя? Якія адказы чакаюць нас у фінале дэтэктыўнай гісторыі, поўнай надзеі, роспачы і чорнага гумару?
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
"Бясконцая гісторыя" (16+)
10 р. 20 р.
Даты правядзення: 03.09, 09.09.2024 г.
Працягласць - 2 гадзіны з антрактам
Сцэна: камерная
Спектакль "Бясконцая гісторыя" - гэта кранальны, трохі наіўны аповед, які звяртаецца да гледача: нічога не бывае позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці родную душу ўсе адно магчыма! І танцаваць, не ўмеючы, таксама можна! Было б жаданне.
Ен і Яна праводзяць вольны час у танцавальным клубе, але абодва не маюць ні слыху, ні пачуцця рытму. Аднак гэта не замінае ім быць шчаслівымі. Аднойчы Ен не прыходзіць на заняткі, і Яна застаецца без пары, таму што танцаваць з ей ніхто не хоча! Што здарылася? Куды ен знік? Ей трэба пачаць яго пошукі... Да чаго яны прывядуць? Што іх чакае? Быць разам або асобна? Ці падорыць ім лес шанец стварыць агульны танец?
Наша "Бясконцая гісторыя" нагадвае пра тое, што ў жыцці кожнага, нягледзячы на ўзрост, есць момант, калі трэба зрабіць "крокі не па правілах" - і тады захад сонца стане не фіналам, а прыгожым пейзажам, на фоне якога так прыемна танцаваць удвух.
Мы всегда рады помочь: служба поддержки Slivki.by ответит на любой ваш вопрос
Поделиться с другом:
Статистика
Рейтинг акции
Глобальный
на сайте
В категории
В субкатегории
Оценки
Продажи всего
за сутки
за 30 дней
Продажи онлайн
за сутки
за 30 дней
Продажи по звонку
за сутки
за 30 дней
Просмотры
за сутки
за 30 дней
Конверсия продаж
за неделю
за 30 дней
Привяжите почту и объедините свои
аккаунты в один
Отзывы (4)
★5
Фотографии пользователей: