029 608 22 22
029 508 22 22
- Получить промокод можно до 30.11, воспользоваться до 30.11.20
- Предварительная запись обязательна по телефону или электронной почте
- Пожалуйста, уточняйте наличие свободных дат перед приобретением промокода
- Промокод дает право на скидку до 50% на аренду бани в РГЦ "Силичи"
- Стоимость аренды (3 часа):
- баня "Пар над яром" (6 человек): 100 руб. 130 руб.
- баня "Моцны пар" (7 человек): 130 руб. 260 руб.
- Один промокод - аренда одной бани со скидкой.
У кошт наведвання ўваходзяць:
- дадатковае месца: 15 руб.
- сеанс (3 гадзіны) у лазні для кампаніі
- 2 венікі для лазні (дуб, бяроза)
- ільняныя прасціны і махровыя ручнікі для кожнага госці
- аднаразовыя тэпцікі для кожнага госця
- набор для лазні: запарнік, цэбар, кадка, коўшык для вады
- капялюшык для лазні
- драўляныя дываночкі для лазні
Магчымы:
- амова індывідуальных парэнняў (Майстар-пар), замова і правядзенне касметалагічных працэдур і масажаў
- дастаўка страў ў пакой адпачынку з рэстарану
- магчымы разлік картай "Халва"
Лазнёвы комплекс
Цэнтра сямейнага адпачынку "Сілічы"
Цэнтр сямейнага адпачынку "Сілічы" - ідэальнае месца, каб на некаторы час забыццы на стрэсы і адпачыць ад гарадской мітусні. Свежае лясное паветра, велькая тэрыторыя з добрым перападам вышынь, выдатныя відарысы. Вы дакладна захочаце вярнуцца сюды ізноў) Сапраўдныя беларускія лазні ў Цэнтры сямейнага адпачынку "Сілічы" - менавіта тое, што
трэба, каб паўнавартасна адпачыць ад гарадской мітусні. Вас чакаюць 3 утульныя лазні, якія мы топім сапраўднымі дровамі! Памяшканні аздобленыя сапраўдным дрэвам, водар проста невергодны!
Лазня "Пар над яром"
"Пар над ярам" - самая ўтульная лазня - для ціхага і прыемнага сямейнага адпачынку.
Размешчана ў крокавай даступнасці ад гатэлю і экапарка "Басаногая сцежка". Лазня "Пар над ярам" складаецца з 2 палавінак. Пры вашым жаданні можна адчыніць дзверы паміж імі - і пераўтварыць ўтульную сямейную лазню ў прасторны лазневы комплекс для вялікай кампаніі.
Аптымальная ёмістасць (аднаго аддзялення) - да 6 чалавек, максімальная - да 10 чалавек.
![]()
|
![]()
|
![]() |
![]() |
Лазня "Моцны пар"
"Моцны пар" - самая прасторная лазня ў цэнтры сямейнага адпачынку "Сілічы". І самая запатрабаваная сярод гасцей). Ужо на падыходзе да лазні Вас вітае самы старэйшы "жыхар" нашага комплексу - Пар-майстар). Кажуць, калі "павітацца" з ім за руку - пар ў лазні будзе лёгкім).
Самое памяшканне лазневага комплексу стылізавана пад беларускую хату часоў 19-20 ст. У аснове канструкцыі - натуральны сасновы зруб з элементамі з дубу. Дах у нашай лазні ёсць не толькі звонку, але і ўнутры: стылізацыя выканана пад гонт (ці беларускую "дранку"). Адчыняеце дзверы - і трапляеце ў прадсенкі (тут можна пакінуць верхнюю вопратку, абутак), затым праходзіце ў сенцы, а адтуль - у святліцу (прасторны пакой для адпачынку). Непасрэдна памяшканне лазні складаецца з прылазніка, душавой зоны, зоны адпачынку, купелі з халоднай вадой для акунання пасля лазні (басейн) і памяшкання самой парной.
Стандартная ёмістасць лазні - 7 чалавек. У цэлым камфортны адпачынак магчымы для кампаніі да 12 чалавек. Лазня "Моцны пар" ідэальна падыйдзе для правядзення невялікіх святочных мерапрыемстваў.
![]()
|
![]()
|
![]() |
![]() |
А што яшчэ?
Якую б лазню вы не выбралі - вас таксама чакаюць:
- пакой адпачынку:
- тэлевізар (50 + каналаў)
- кандыцыянер
- халадзільнік (у маразільнай камеры заўсёды клапатліва ўжо падрыхтаваны лёд)
- кулер з гарачай/халоднай вадой, аднаразовыя шкляначкі
- імбрык і посуд (кубкі, лыжачкі, чорная ды зяленая гарбата, цукар)
- кабінка для пераапранання, індывідуальныя шафы
- фен
перадлазневае памяшканне:
- душавая зона для 3-5 чалавек
- басейн (купель) з халоднай вадой для акунання пасля лазні
- выхад на ўтульную тэрасу з неверагоднымі відарысамі
- драўляныя лежакі для адпачынку
- туалетны пакой
А акрамя лазні…
Калі ўжо выбраліся за горад - прагуляйцеся па ўсёй тэрыторыі Цэнтра: вам дакладна спадабаецца)
Калі будзеце спускацца па сцежцы здароўя да Ляснога возера - зможаце атрымаць асалоду ад выдатных відарысаў, сапраўднага "жывога" лесу, пакарміць вавёрак ці птушак і, вядома, захаваць усю гэтую прыгажосць на фота, каб дзяліцца з сябрамі)
Уздоўж возера абсталяваны пляцоўкі для барбекю - альтанкі, каля якіх ёсць мангалы. Дровы з сабой везці не трэба - яны ўжо клапатліва прасушаны і выкладзены ў дроўніцы ў крокавай даступнасці ад альтанак. А яшчэ на возеры можна лавіць рыбу.
Аматары актыўнага баўлення часу могуць паіграць у тэніс, баскетбол, міні-футбол і нават гандбол (калі будзе такое жаданне) або пракаціцца на роварах, роліках, самакатах - і агледзець усю тэрыторыю.
Привяжите почту и объедините свои
аккаунты в один