Фотогиды

Зніжкі да 20% у кавярні "Аўстэрыя Уршуля"

14.03.2019 160

Выгадныя прапановы ад "Аўстэрыі Уршуля" для шаноўных гасцей:

 

- бізнэс-ланчы штодзённа з 11.00 да 16.00 ад 5 руб.

- для сталых кліентаў дзейнічае зніжка 20%

 

Зніжкі да 20% у кавярні "Аўстэрыя Уршуля"

 

Аўстэрыяй (ад італьянскага слова "osteria") з часоў Вялікага Княства Літоўскага называлі багаты заезны дом, размешчаны звычайна ў цэнтры горада цi мястэчка, каля галоўнай плошчы. А Уршуля — гэта тая самая Францішка Уршуля Радзівіл, пачынальніца прафесійнага беларускага тэатра.

"Аўстэрыя Уршуля" — гэта невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы радыя прапанаваць вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю перад спектаклем ці пасля яго.

Мы радыя бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля. У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Кавярня мае магчымасць правядзення банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселляў і г.д. у камернай абстаноўцы — зала разлічаная на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў.

 

 

Адрас: вул.Энгельса,7 (уваход з боку Аляксандраўскага сквера)

Час працы: з 11.00 да 23.00.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 29 619 10 41

 

 

Обособленное подразделение «Служба общественного питания и торговли» государственного учреждения «Национальный академический театр имени Янки Купалы»


УНП 102375505

 

 

14.03.2019 160 (26 за сутки)
Добавить отзыв(0)
  • Подписаться на рассылку Slivki.by, чтобы стать богаче!
Получайте удобные пуш-уведомления о лучших акциях в городе!
На этой неделе!

Большие распродажи, невероятные цены, скидки 50%, 70%, 100%!

www.slivki.by